Калыханка для Ганулi

Каб заснула хутчэй Ганулька,
Заспяваю ёй калыханку.
Дапаможа пагужкаць люльку
Сон-дрымота да самага ранку.

Пацалую пяшчотна доню
Ў вочкi, ў вусны, ў кiрпаты нос,
Да iлба прыкладу далонi,
Хай цябе абаронiць Хрыстос.

Ты заўседы ў сэрдцы мамы,
Ты ў думках яе i ў душы,
Ты - найлепшая, любая самая,-
Зараз вочкi свае заплюшчы.

Я з Ганулечкай, з мiлым анёлкам,
Нiбы з зорачкай па начы.
У жыццi тваiм белым алоўкам
Замалюю нягоды-карчы.

Люлi-люлi, мая залатая,
Люлi-люлi, Ганулька мая,
Калыханку цябе я спяваю
Каб забылася ўся мiтусня.


Рецензии
Прочитав і рідний Україна почув душі мотив .. З теплом

Леонид Зеленский   12.04.2011 15:30     Заявить о нарушении
Прыймаю Вашэ цяпло.Дзякуй!Душы украiнцау i беларусау зауседы зразумелы адзiн адному.

Татьяна Прохоренко   12.04.2011 16:00   Заявить о нарушении
Спасибі. Натхнення Вам

Леонид Зеленский   12.04.2011 16:23   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.