Балада пра грэшнае каханне

                БАЛАДА ПРА ГРЭШНАЕ КАХАННЕ
                (1992г.)
Em                Am
Я чужога ў жыцці не браў.
                Em
“Не бяры, калі там не клаў!” –
                A(5)     H#(7)
Так вучылі бацькі мяне,
            H7          Hm
Не чапаў я раней.
                Em                Am
Толькі ў долю прыйшла бяда,    !    Am
                Em                !  Em
Як вясною з гары вада:                !
                F#                !  F#
Заблудзіўся сярод людзей,             !
           H7               Em                !  H7  Em
І нязбытных надзей.                !


А здавалася – вось яно,
Тое шчасце, трымай яго!
Пахіснуліся на мурог,
Як дазволіць я мог?
Зоркі падаюць на зямлю –
А я губы ивае лаўлю.
Ты ж чужым аганьком была,
Як жа гэтак змагла?

Немаведама надыйшло,
Зацямніла крылом святло,
Расчапіла мяне тугой,
І прыйшоў неспакой.
Грудзі пышныя, нібы квет,
Перакрэслілі белы свет –
Доля вечная ўсіх мужчын:
Заставацца ні з чым.

Ранкам сябар прыйшоў, маўчыць.
Нібы воўк на мяне глядзіць.
“Дзякуй, -- кажа, -- дружок, за ўсё –
Ашчаслівіў жыццё.
І пячэцца да гэтых пор
Погляд чысты, нямы дакор.
Як са здрадай на свеце жыць? –
Не бярыце чужых!


Рецензии