Як рэкi плывуць

Як рэкі плывуць стагоддзі,
Для часу няма мяжы.
Не спыніш, не скажаш: "Годдзе!" -
Бо час міма нас бяжыць.

Праз нас ён бяжыць,
Зваротна
Ніколі яшчэ не йшоў,
І безліч плямён і нароўдаў
Пачэзла пад плынню вякоў.

Як рэкі плывуць стагоддзі.
Імкнуцца наўпрост, нацянькі,
Мы - людзі, па беразе ходзім,
А праўды не п'ём з ракі.

На беразе нашай долі
Стаім, на ваду глядзім,
Аспрэчваем час, павольна
Змяншаючы лік гадзін.

Шухнулі ў рэчку з берага -
Падмыла вада пясок,
Каго нам спрачаць цяперака? -
Час цераз нас пацёк.


Рецензии