Мае грахi
Мае грахі, нібы агрэхі
На ніве прыкрага жыцця.
Не абыйсці іх, не аб'ехаць -
А з зеллем горкая куцця.
Хоць сцеле мякка - жорстка спаць:
Мае грахі - ні даць, ні ўзяць.
Грахі мае - мае агрэхі,
Дзе распладзіў я столькі зла.
Дала мне доля на арэхі,
А рэшты так і не ўзяла.
Свидетельство о публикации №111040403303