Дождж

Дораць нябёсы вады чысціню,
Яна ўздымае, я нібы плыву,
І вецер лагодна смывае ўвесь бруд
Дрэнных пачуццяў ды вечных пакут.
Жыццё, як нябачны мой скарб,
Шануюць яго ўжо пабачыўшы твар
Смяроты, агонія і цішыня...
Спазніўся адчуць каштоўнасць жыцця.

Вечныя справы ды быту праблемы,
Жыццё па інэрцыі без перамены,
І стома... І я ўздымаю
Рукі да неба, мяне нясе хваля.
Ціхі шолах дажджу, нябёсы рыдаюць-
Шмат жыццяў зямлю пакідаюць.

[ Прыпеў:
Белым дажджом растае
Цяжар адчаю.
І вецер цябе прымае-
Ты узлятаеш
...]

Пыгожыя твары, яскравыя вочы,
Вясёлыя дні, таямнічыя ночы,
І гэта застанецца ў сэрцы маім,
Але будзе неясным нібыта дым...

Дажджу пеляна мяне накрывае,
І дрэнны настрой адразу ж спадае,
І песню душы пяе маё сэрца,
Настойліва гулка б'ецца ды б'ецца!

І я адчуваю новую хвалю,
Нібы пачуцці ў далонях трымаю...

[ Прыпеў:
Белым дажджом растае
Цяжар адчаю.
І вецер цябе прымае-
Ты узлятаеш
...]


Рецензии