Запутанность

Не разумею, што са мной:
Апошнім часам сам не свой,
Ўсё размываецца  ў смузе,
Мой лёс  бы колы на вадзе.
Вакол мяне, ўнутры мяне
Ўсё зблытана, нібы у сне.
Каханне, крыўда, лёс, ярмо,
Сяброўства, згода – ўсё адно.
Што я павінен зразумець?
Пра што мне марыць? Пра што пець?
Што ганьбіць мне і што ўхваляць?
Што думаць мне і што казаць?
Што ёсць мой шлях? Куды я йду?
Што бачу я? Чаму маўчу?
Калі сумую, то чаму?
Мільён пытанняў – аднаму.

                21 сакавіка 2011 (Менск)


Рецензии