Кахаю. Шчыра. Проста. Зь верай

Я затрымалася крупіначкай дажджу
На тваёй скуры, высушанай сонцам.
І праз яе паверхню я гляджу,
І ўвільгаціць спрабую я бясконца
Цяпло тваіх стамлёных працай рук,
Ты гэтага мо нават не зважаеш,
Але ня сэнс. Я чую сэрца стук:
І ты жывеш, і я цябе кахаю.
Я не паэтка, людзям не судзіць
Тых словаў, што кладуцца на паперу.
І я не Бог, і час не вараціць,
Таму кахаю проста, шчыра, зь верай.
У постацях мільгаючых людзей,
Цябе знаходжу там, дзе ты ніколі
Ня быў. І мабыць не прыдзеш.
Ўсё гэта проста мроі мімаволі.
Я буду падаць крупкамі дажджу,
Ласкавай вільгаццю па натамлёным целе.
Няхай ніколі гэта не скажу,
Але кахаю.
Шчыра.
Проста.
Зь верай.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →