Месяц

У ваконца паглядае важна месяц праз фiранку.
Ён нiбыта балабушка, нiбы блiн спечаны зранку.
Збiты, поуны, круглашчокi, назiрае ён за намi,
бачыу многае у свеце- хмарачосы i цунамi.
Бачыу нават пiрамiды, акiяны i пустынi,
ён наогул бачыу тое, што мы нават i не снiлi.
I пакуль ён праз фiранку паглядае у ваконца,
у снах здараюцца прыгоды пакуль не узыходзiць сонца.
То мы вершнiкi, то шэйхi, мы пiраты, касманауты.
То у Парыжу, то на Волзе , то навогул дзесцi у Ялце.
Па стагоддзях мы вандруем, мабыць нават па планетах!
И пакуль нам свецiць месяц, мы даведаемся гэта.
                (2011)


Рецензии