Аргазм

Ты запомніш аргазм той, што будзе найперш,
Не ад любага, і не ад мужа…
Гэта як свой няўлоўны збіраючы верш
Ты ляціш старчака ў калюжу…

Гэта як,наразаючы моркву ў бульён,
Гостры нож твае пальцы скрывавіць,
Ці яшчэ… мы ляцім удваіх пад адхон,
Глохне “Мазда” і… белая замець.

Гэта як дакранешся да гронкі ажын
У халодным дажджыстым тумане…
Не, паверце ніводзін з мужчын
Даць жанчыне такога ня ў стане.


Рецензии
гэта цудоўна, майстарскі, фіерычна напісана

Владимир Васильков   06.11.2012 17:44     Заявить о нарушении
Неяк на адным дыханні атрымалася,такое не часта здараецца

Сержук Сыс   09.11.2012 11:14   Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →