Восы сiнiя...

Вочы сінія
У цябе...
Зваць - Арынаю
І цяпер.
Што ж ты, любая,
Не завеш?
На загубу мне
Гэты верш.

У цябе сям'я:
Муж і сын.
І таксама я
Не адзін.
О, мой Госпадзе,
Як тут быць?
Ці ж на ростанях
Можна жыць?

Знічка вечарам
Дагарыць.
Нават вечнае -
Да пары.
Сэрца шчэміць боль -
Не сталіць.
Мы ячшэ з табой
На зямлі.

Спевы аўтара пожна паслухаць па гэтай спасылцы:


Рецензии