Смяшлiвы плач. На Алеся Бадака

   
                СУР'ЁЗНЫ ЖАРТ
                Ціха ў пакоі. Папера і стол.
                Сонечны промено да твару прытуліцца.
                Нам на дваіх бы натхнення глыток -
                Пішацца цяжка пасля Барадуліна.

                Вечарам прыйдзе сусед пасядзець.
                Чмокнуцца чаркі ілбамі расчулена.
                Доўга святло яшчэ будзе гарэць -
                Пішацца лёгка пасля Барадуліна.
                Алесь Бадак
   
       СМЯШЛІВЫ ПЛАЧ
Белыя коні паперлі на стол.
Промень пад мухай гуляе па вуліцы.
Нам на дваіх бы бутэлек з пяток -
Ох, і нацешымся мы з Барадуліна.

Слухай ты, промень! - крычу праз акно, -
Вось табе грошы, свяці да магАзіна.
Талоны трымай, во, яшчэ на віно.
Мігам давай, добра ж ведаеш азімут?

Хутка ён прыйдзе. Ужо шклянкі  стаяць,
Толькі б з грашыма яго не надулі там?
Колькі ж даваў? А, здаецца, на пяць -
Ох, і нацешымся мы з Барадуліна.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →