***

Пяшчотаю сваёй без зброі
Ты можаш узяць мяне.
Не разумею: мары, думкі, мроі
Ў вясне, у ва мне, бы ў сне,
Усе метусяцца так,
Што перакрыжавалісь
Штодзённасць, момант, уздых,
Пачуцці, пах і смак...
Мы шэптам павіталісь –
Развітваліся ўслых.


Рецензии