***

Пакідаю цябе я ў верасні нашым
І ніколі ў абдымкі рук не пацягну.
Мы адкажам, за ўсё перад сэрцам адкажам,
Калі будзем шукаць у іншых песнях вясну.

Толькі час нам зіма падарыла гаючы.
Белы снег заваліў усе былыя гады.
Чаму ж ты, мой каханы, такі нерашучы?
Чаму ж ты, мой каханы, такі малады?


Рецензии