***

Ці будзеш мне каханым мужам,
Калі з табою возьмем шлюб?
Ці будзеш ты назло ўсім сцюжам
Жыццёвым мне заўсёды люб?

І ці змагу цябе пяшчотай
Ва ўсіх турботах падтрымаць,
Каб ужо ніколі адзінотай
І болем сэрца не займаць.

Ці стану я тваёй адзінай
І светлай у душы вясной?
Ці будзеш і ліхой гадзінай
Заўсёды шчырым ты са мной?


Рецензии