***

Я пазнала твае вочы...
Столькі год так безнадзейна
                іх шукаючы,
Як жа тут было іх не пазнаць!
І ў хвіліну, калі ты насустрач крочыў,
Размінулася бяздзейна,
                не  гукаючы...
Падкажыце, калі ласка, што сказаць?
Што сказаць мне аднаму з таго дзесятка,
Які вуліцай спяшаючыся йшоў?
... Я глядзела ўслед яму,
              нібы вар’ятка –
Мову адняло, нестала слоў.


Рецензии