***

Заблукаў ты, вершык зноў,
Бо пішу няўдала я.
Столькі на зямлі сыноў.
Ёсць паэты сталыя.
Заспявалі б песнямі,
Палілі бы рэкамі,
Салаўямі веснімі,
А не недарэкамі.
Быў бы сярод кветачак
Зорачкай-каханачкай,
Можа і для дзетачак
Казкай-калыханачкай.
А ў мяне ты кволенькі
Вершык-рыфмаваначка,
Бы кляночак голенькі
Восенню ля ганачка.


Рецензии