***

У сэрца ўсе зоркі з нябёсаў ляцелі,
У душу ўсе песні адразу плылі.
І летуцені мяне захацелі
Самай шчаслівай зрабіць на зямлі!
Я ўся свяцілася гэтым каханнем,
Сонца ласкавае грэла ў грудзях.
Новай сустрэчай і  новым растаннем,
Цёплай пяшчотай напоўніўся шлях.


Рецензии