***

У натоўпе горада згубіла
Я свае каханні-летуцені.
Засталося сэрцу толькі “была”,
І душы пакінутыя цені

Засталіся. Неяк сарамліва
Пазіраюць зноў на фотаздымкі
Тых хвілін, калі я так імкліва
Да цябе цягнулася ў абдымкі.

У натоўпе горада чакаю
Нечага, што зваліцца з нябесаў.
Я іду, ды штосьці ўсё блукаю
Сярод чыіхсці думак, мар і лёсаў,

Не знаходзячы шукаемага даху,
Пад якім мы новаю вясною
Станем разам без турбот, без страху
За каханнем, нібы за сцяною,

Жыць. І толькі ты адзіны
Будзеш цалаваць мяне начамі.
Толькі б дачакацца той гадзіны,
Калі мы сустрэнемся вачамі
                у натоўпе горада...


Рецензии