***

Не ўзняўшы вочы, ціхае “бывай”
Ты вымавіў бы так, на развітанне.
А сэрца мне шаптала: “забывай,
Бо гэты позірк толькі на растанне”.

А я не верыла і вусны да тваіх
Так прагна прытуліла ў чаканні
Тых пацалункаў, што нясуць дваіх,
Нібы на дзіўных крылах, па каханні.

Ты цалаваў. Так цалаваў! Адчай
Забіўся ў грудзях, нібы звар’яцелі
І розум, і душа адразу.І...” бывай”.
Бываі камянямі паляцелі

У самыя глыбіні пачуцця,
У тое, што так зорна і таемна.
Ды за імгненні сэнс майго жыцця
Ператварыўся ў кволае “дарэмна”.

Я плакала, а ты пайшоў туды,
Куды ідуць прачытанныя вершы,
Пражытыя хвіліны і гады,
Мой не апошні – мой каханы першы.


Рецензии