***
Між светлых і цёмных жыццёвых гадзін
Няхай цудам шчырай, нябеснай мілосці
Цябе дабраславіць святы Валянцін.
І вера ўзыйдзе як сонца над намі,
Абудзіць найлепшае ў кожнай душы.
Свой шлях на зямлі абіраем мы самі,
Паходню надзеі на ім не тушы.
Хай радасцю поўняцца добрыя вочы
І ўсмешка вясёлкаю ззяе заўжды
Таму, хто стварыць шчасце іншых ахвочы,
Хай сэрца яго песцяць раю сады.
Свидетельство о публикации №111021409290