***

Дзе, скажы, тое месца, аб якім так няспынна баліць
Маё сэрца з самога дзяцінства,
Тая песня, у якой мне так хочыцца жыць,
З гэтым светам, знайшоўшы адзінства.

Я блукала і бачыла ў старых мурах
Нешта роднае, блізкае марам,
Нібы ў гэтых замшэлых, струхнелых дзвярах
Сто надзей паўстае перад тварам.

Гэта быццам вярнуцца да маці дамоў:
Пах знаёмы, хвалююцца грудзі,
Толькі ціха маучаць каля двух валуноў
Чыісьці могілкі, а не людзі.

Як майстэрскі працуе гарэзлівы час,
Бо душой адчуваю – растала,
Усё, што з гэтай радзімаю некалі нас
У іншых жыццях і марах яднала.

Я наступнай вясною прыйду сюды зноў,
Каб паплакаць над страчаным нечым.
Ці падумаў той бог, што пакінуў любоў
У сэрцы надта ўжо чалавечым.


Рецензии