Як заусёды

Скажыце,час
ці тое
Чакаў ад нас?...
 
І зноў усё святое
Патоптана нагамі,
Перабіта,
Пад даўнімі сцягамі
Не раскрыта.
Усё застаецца, як заўсёды,
За вачамi.
Аб бачаным (з чужой нагоды)
За плячамi
Маўчым…
 
Усё цішэй мы, як вавёркі
Хаваемся ў хаты, быццам у норкі.
І нібы спiм…
 
Я ж і сама
Пішу свае паперы
Амаль дарма.
Бо, зачыніўшы дзверы,
Нікому не чытаю за вячэрай.
Напэўна я таксама стала шэрай.


Рецензии