Сэкундэла

Зь непакрытай галавой,
На кані гарачым,
Сэкундэла, панскі войт,
Па мястэчку скача.
Сэкундэла – важны чын:
Глянь з любога боку –
Белы войтаў казачын
Відзен быў здалёку.
Нораў войт  упарты меў,
Ганарысты дужа.
Ды аднойчы, неўспадзеў,
Гэпнуўся ў калюжу.
Войту сораму гара
Прыдушыла грудзі:
Ад крыса да каўняра
Казачын забрудзіў.
Ледзьве ўсьцёгся на каня
І да брамы сьпехам…
А мястэчка на паўдня
Залілося сьмехам.


Рецензии
Калі б у той час было сеціва, то гэты гістарычны факт ніхто б не заўважыў... Не пашанцавала панскаму войту, не ў ты час нарадзіўся.

Альжбэта Палачанка   25.10.2012 12:19     Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →