Клiча Радзiма - на белорусском языке

       1

Кліча радзіма сталічнымі вежамі,
Склікае да хаты дзяцей,
Зноў зазывае сваімі прасторамі
І запрашае гасцей.

Вось і мяне к сабе вабіць праз вокны,
Маніць радзіма мая,
Толькі ніяк ні магу я рашыцца
Выйсці с таго цягніка.

Кліча зямля векавечнай крыніцай,
Той, што паіла мяне;
Гукаюць і лес, і бярозавы гай –
Зноў запрашаюць у сне.

Вабяць і поле, і луг, і рака –
Ў летку, зімой, па вясне;
Клічуць сябры дарагія, радня –
Зноў «на Дзяды» да сябе.

І журавы, прыляцеўшыя з Афрыкі,
Кветачкі васількі;
Маняць паляны суніцамі спелымі,
Клічуць да дому буслы…


       2

Родныя Гомель, Жлобін і Стрэшын
Лепеюць дзень ата дню;
Мінск старажытны новай будоуляй
Вабіць прыжацца к вакну.

Што ж я блукаю, што ж я ні еду,
Што ж ні збіраюся я,
Ненька мая – Беларусь дарагая,
Што ж ні звяртаюся я? 

Да той, што кахала і калыхала,
Песні спявала, карміла мяне;
Да той, што вучыла смяяцца і плакаць,
Любіць і маліцца вучыла мяне.

І спадзявацца, і верыць, і марыць –
У працы, вяселлі ці барацьбе;
Па шляху ісці і па сцежцы-дарожцы,
І вандраваць па калючай сцярне.


       3

Напэўна б вярнулася -  толькі абрыдла
Босай ступаць па сцярне,
Можа б вярнулася – пазарасталі
Сцежкі-дарожкі мае.

Хату зламалі і разкаталі,
І разняслі да сябе:
Па бервяну – на палы, на сарайчык –
Людзі чужыя, а  можа свае?!

Могілкі і тыя  параскапалі –
Здуру ці па злабе…
Пэуна дарэмна край родны пакінула,
Ці можа і ні трэба табе?!


Рецензии