Любiць нямодна на бел. мове

                Слова «кахаю» нічога не значыць,
                Знявечанае акцерамі кіно катэгорыі B.
                Я. Маузэр
               

Загляну табе глыбей у вочы
І праз іх убачу два апёкі.
Я ніякі лекар. Ці ты хочаш
Мары забіваць і – уніз з аблокаў?
Паліруеш боты і смяешся,
А на сэрцы – толькі попел стомы.
На стале халодная яешня,
Голы ложак зноў чакаюць дома.
Я на памяць дам табе цукерку,
Фотаздымак і “Пака” халодна.
Здай мне свае сэрца на праверку –
Там каханне ўбачу, верагодна.
І закрэслю, бо кахаць нямодна.


Рецензии