Не паспею

У глыбіні сваёй душы
Знайшоў апошнюю надзею.
І трэба сёння мне ісці,
Альбо ніколі не паспею.

Мой сябар, ты са мной ляці
Насустрач снежаньскім завеям.

Зламалі крылы нам... Паўзці!
Альбо ніколі не паспеем...

Сярод хлусні камусць расці.
А я вось крыўдаю хварэю.
І трэба сёння мне ісці,
Альбо ніколі не паспею...

25 12 2010


Рецензии