Жыве Беларусь разам з Богам!

Жыве Беларусь! Жыве Беларусь!
Заўсёды жыве разам з Богам!
Таму ў малiтве да Бога звярнусь:
Даруй нам, малю, перамогу!

Мы проста твае шматпакутныя людзi.
Даколi трапляць мы будзем за краты,
Даколi ганьбу цярпець мы будзем,
Даколi цярпець мы будзем ад катаў?!

Цярпець мы зможам даколi пакуты?!...
Мы верым у Цябе, Усемагутны Божа.
Прабач нас, грэшных, даруй нам, Магутны,
З тваёй дапамогай мы П-Е-Р-А-М-О-Ж-А-М!

Мы верым, што прыйдзе абавязкова
(Вераць у кожнага розум i сэрца),
Што прыйдзе той час, калi нашае слова
Ў дзеяннях нашых усё ж адгукнецца.

Падзе дыктатура бацькi-тырана,
I возьмуць уладу сумленныя людзi.
Пакрочыць краiна шляхам абраным,
I годнасць народ наш нiколi не згубiць!

Даруйце, але ж я зноў паўтаруся,
Бо нам забываць нiколi нягожа:
Жыве Беларусь! Жывуць Беларусы!
I з намi заўсёды Магутны Божа! 


Рецензии
Будзe, будзe нaм Аднoйчы!
Спaдзяюся нeўзaбaвe!

ЖЫВЕ!

Эээ-Какеготам   21.12.2010 20:41     Заявить о нарушении
Несумненна БУДЗЕ!
Разам да перамогі!

Away   21.12.2010 23:25   Заявить о нарушении
На это произведение написано 8 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.