Ты не кажы, што будзе час

Ты не кажы, што будзе  час
Шлях адшукаць сабе адзіны.
Жывем апошнія гадзіны-
Ты не кажы, што будзе час.

І не шукай са мной сустрэчы :
Спатканняў нашых не знайсці.
Ў начное неба паглядзі
І не шукай са мной сустрэчы.

Душы маёй выратаванне
Два небы: вочы й неба сінь.
Стаіць гадзіннік ,  хутка восень-
Душы маёй выратаванне.
    
 


Рецензии