Я не баюся...

Я не баюся вышыні-
Мне стршна вечнае падзенне.
Змяняе голас твой адценні.
Я не баюся вышыні.

Я не баюся вышыні :
Мне цемра закрывае вочы.
Не трэба толькі выць па-воўчы-
І не баюся вышыні.

Я не баюся вышыні :
За ёй таксама ёсць дарога.
Такіх як я у свеце многа,
Мы не баімся вышыні.

Я не баюся вышыні.
І страт таксама не баюся...

Хто ж прымушае мяне хлусіць?

Што не баюся я вышыні...


Рецензии