І калі больш не будзе дажджоў і завей,
А адно – безнадзейнасьць скразная,
І калі за бранёю службовых дзьвярэй
Мяне болей сябры не пазнаюць,
І калі аж да пятак жыцьцё апячэ,
І калі пачарнею з адчаю –
Веру, знойдзецца выйсьце яшчэ –
Я нап’юся дый засьпяваю.
1991
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.