Трошачкi

Я братаўся з дубамі і клёнамі,
цалаваўся з рабінамі, бярозамі
ды, паклаўшы за пазуху сонейка,
я пайшоў на зустрэчу з ноччу.

Ды пабачыўшы цемру бязлічную,
у вачах адзіноцтва глыбокае,
я зпужаўся, пабег, як апараны,
ды маліўся у шэпт, і ў крык:

"Трошачкі, трошачкі дапамажы ты мне,
Маці-Прырода, нарадзі мяне ты зноў!
Трошачкі, трошачкі аберажы мяне,
о, Вялікі Божа, удыхні ў мяне любоў!"

Вяпруковым страшэнным рыканнем
моцна роўма раўці пачала яна,
грухатала грамоўнай трашчоткаю,
напускала ўслед кажаноў.

Вокамгенна заціхла ўсё вакол,
не лішыўся як толькі я розуму,
на далонях прынес ветрык лёгенькі
аржаны ды яловы пах.

"Трошачкі, трошачкі дапамажы ты мне,
Маці-Прырода, нарадзі мяне ты зноў!
Трошачкі, трошачкі, аберажы мяне,
о, Вялікі Божа... Я часціна Твая!"

З неба, з вышыні
весткі-ластаўкі
ў тры разы хутчэй
ляцяць у закром маёй душы.
Пад купалам нябёс
ззяе мой зорны лёс,
клічу ды гукаю
маленькім саванём.

Гоп, з Божавых вачэй,
гоп, белы свет цячэ,
гоп, а з Яго плячэй
расце дрєва.
Гоп, прыгнуў на дубок,
з веткі на ветку скок,
вогненны жалудок
я зрываю.

Знутры маёй душы
весткі-жаўрукі
ў сем разоў хутчэй
ляцяць на ўсе бакі.
Купалы нябёс
мне даруюць лёс,
зоркі ў кудрах маіх
ззяюць россыппю чыстых рос.

"Трошачкі, трошачкі дапамажы ты мне,
Маці-Прырода, нарадзі мяне ты зноў!
Трошачкі, трошачкі, аберажы мяне,
о, Вялікі Божа!.. Я часціна Твая!"

Дык было ж гэта ўсё аль бо не было?
Толькі сэрца пранізанае стралой -
маю душу кранула вечнае
златазорнае крыло.

Дык было ж гэта ўсё аль бо не было?
Толькі сэрца пранізанае стралой -
маю душу кранула Божае
жыватворнае святло!

Пояснения.

*Вяпруковым (вяпрук - дикий кабан)
*моцна роўма раўці пачала яна - сильно ревмя ревець начала она
*грухатала грамоўнай трашчоткаю - гремела громовой трещоткой)
*аржаны ды яловы пах - ржаной и еловай запах
*жаўрукі - жаворонки
*лёс - судьба
*ззяюць - сияют


Рецензии
Приезжай!Спой)

Екатерина Лысянская   21.01.2011 16:09     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.