Дух гэта, людзi, Я!

Я сынам сваёй Айчыны 
завуся да той часіны,
як памяць бунтуе мая:
“Дух – гэта, людзі, Я!”

У шчасьці, альбо ў самоце
мне шэпчуць крылцы ў палёце
гарошкаўскага матыля:
 “Дух – гэта, людзі, Я!”

Надзьмешся часам нішчымнай
пыхай, ды раптам - не гімнам -
ўздыбіцца крыкам зямля:
“Дух – гэта, людзі, Я!”

У восеньскім мокрым суцьменьні
напоўню халодныя жмені
кроплямі словаў з гальля   
“Дух – гэта, людзі, Я!”

Паслухайце над небакраем,
як голас Паэта лунае
рэхам бусьліным здаля:
“Дух – гэта, людзі, Я!”


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →