Вяртаньне зiмы

Белы горад святкуе вяртаньне зімы
(з турмы!)
І  “Валькірыю” грае аркестр бензапіл
(з магіл!)
Дзве сарокі, пяць галак і крумкачок 
(маўчок!)
Медытуюць пад Вагнера ў скопішчы дрэў
(пся крэў!)
Дрэвы валяцца долу адно за адным
(у дым!)
Іх бязрадасны люд  раскрыжуе да плах
(г-га-х!)
А затым мёртвым друзам нагрузяць прычэп
(хлеб!)
Так зьнікаюць самотных таполяў рады
(гады!)
Гэтак горад святкуе вяртаньне зімы
(і мы?)
2007.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →