Матуля

Я лячу белакрылаю птушкай
праз аблокі і чорныя хмары,
дзе старонка пяе,
дзе матуля жыве,
дзе квітнелі дзіцячыя мары.

Сустракаюць матуліны вочы
побач з восеньскай кветкай-вяргіняй.
Ціха лашчыць рука
бы струмень малака -
успамінаю калыску-радзіму.

Чую - б'ецца матуліна сэрца,
як заўжды, не шукае спакою.
Шпарка годы бягуць,
падарожжы завуць,
не магу развітацца з табою.

Халадлівым і змрочлівым ранкам
хай запаліць матуля ў печы.
Я цяпло зберагу,
я святло пранясу
праз гады ў бясконцую вечнасць!

Ч.Г.Д.      4.11.2010г.


Рецензии
Шчыра дзякую за пяшчотны з цеплыней верш! Матулiна любоу з намi усё жыцце.

Антонина Кирножицкая   08.12.2022 20:47     Заявить о нарушении
Вялікі Вам дзякуй за водгук!

Георгий Чёрный   11.12.2022 19:44   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.