Стары ды малая

Бегала дзяўчынка басанога,
Сонейка ззяла яскрава.
Убачыла дзяўчынка старога
І звонкім галасочкам запытала:
"Дзеду, а чаму ты такі вялікі?
Дзеду, а чаму я малая гэтка?
Чаму ты абуты у рваны чаравікі?
А босая скачу па лужах метка?
Чаму твая скура гэткая старая?
А ў мяне усмешка з твара не знікае?"

Гледзіў на яе дзед стары і сумны.
Гледзіў і дзівіўся долі.
Шчэ нядаўна сам бегаў неразумны,
А цяпер ўжо цяжка і хадзіць паволі.
Што ж ты тут адкажаш?!
Што малой ты скажаш?!
Што пройдзе час, і ты малеча,
Станеш як і я,  старэча?
Ды пара мне, мілае дзяўчо,
Падрасцеш і ты спазнаеш,
Усё тое што ў мяне пытаеш.
І  ў шэраг стройны да пляча плячо,
Тых, каму сысці пара устанеш.
Прыйдзе час адказ спазнаеш.


Рецензии