Равесьнiца

Ручка твая песьціцца
у руццэ маёй.
Ты -- мая равесьніцца,
я -- равесьнік твой.
І зь сяброўскай шчырасьцю
правяду дамоў.
Зь сьціплай сарамлівасьцю
пацалую зноў.
Ўсё так проста зьдзейсьніцца,
бы у казцы той.
Ты ж мая равесьніца!
Я -- равесьнік твой.
Сьціпласьць недзя дзеняцца,
абдыму крапчэй.
А сьвятло праменіцца
ад тваіх вачэй.
Мілаваць ля весьніцаў
усю ноч гатоў!
Ах,мая равесьніца!
Ах,мая любоў!

   1974г.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →