Успамiны

Навыперадкі у двух,
выкідваючы калені,
на скошаны райскі луг
бяжым паваляцца ў сене!
     Узрушаныя жыцьцём,
     завоблачным, нібы казка.
        Заўсёды лунаць  дваём --
          з чароўнейшых  абавязкаў!
            Імчымся з табой туды,
              духмяністая дзе ласка,
                аленем я маладым --
                ты спрытненькаю  гімнасткай!
Ляціш за мяне хутчэй,
і я назнарок адстану,
ня зьвесьці каб мне вачэй
са сьцёгнаў тваіх і стану!
     З даўгіх, ільняных валос,
      з танюткай і белай шыі...
        Бурлівы ты мой узрост!
          Гадочкі вы маладыя!
           Юнацтва  сьвятыя дні
             І добра нам жыць і вольна!
               Гукаеш ты: "Дагані..!
                Чаго адстаеш нягоднік!"
І я "не шкадую" ног
бягу за табою сьледам...
А вось і жаданы стог
пахучага мёдам сена!
         І стужка блішчыць ракі,
          і блізка здаецца неба...
            Ня бойся маёй рукі,
              што лезя куды ня трэба...
                Такі непаўторны пах!
                Шчасьлівенькія хвіліны!
                Ты радасьць мая і жах,
                надзея і успаміны...

                1974г.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →