ЁЛКА

У лесе высеклі ёлку,
прынесьлі ў хату, прыбралі.
Людзі весяла, толкам
Новы год сустракалі!
У чалавечым сумленьні
ніколі адно ня сьцерці:
людзі сабе вясельле
робяць зь ёлчынай сьмерці.

Калі на лапках іголкі
радзець пачалі прыкметна,
скарыстаную ёлку
выкінулі на сьметнік.

      1976г.


Рецензии
Шалом алейкум!

Белка Елкина   01.11.2010 01:28     Заявить о нарушении
ШАЛОМ! Рад, што Ёлкіна прачытала пра маю ёлку :)))

Валик Шалэйка   02.11.2010 12:37   Заявить о нарушении