Шавулiцкiя крыжы

     ШАВУЛІЦКІЯ КРЫЖЫ

Яны жылі тут па законах боскіх,
Вясной буслоў віталі ў небе сінім…
Ёсць два крыжа ля спаленае вёскі,
Ля нашай ваўкавыскае Хатыні.

А Бог адзін на ўсіх – для праваслаўных,
Каталікоў і іншых хрысціянаў,
Адна зямля на ўсіх, яна, як праўда,
Вялікая, святая, без падману.

Кугіча ў полі над крыжамі каня,
Зямельку нашу беражэ ад згубы…
Не будзе паміж намі развітання,
Пакуль гучаць архангелавы трубы!

Яны гучаць, гучаць скрозь пакаленні
Для чалавецтва вечным напамінам:
Калі ў нас ёсць і розум, і сумленне,
Мы не загінем, людзі, не загінем!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →