Памяцi паэтаy...

Зноў смерць, касой махнуўшы, сее гора…
Зноў – боль… і скону парасткі - крыжы…
Па тым, хто жыў на гэтым свеце ўчора, -
Памінкі… ды аплакванне душы…

Так рана – не саспелыя калоссі!
Так хутка – а што бачылі ў жыцці?
Шчэ сэрцы не кранула нават восень…
А ўжо… яны - туман у небыцці…

Чаму? Ды вось такімі маладымі -
Калі яшчэ так многае маглі б?!
Ці неба, распасцёртае над імі ,
Прыцягвае найлепшае з зямі?

А мо іх вабіць ззянне дальніх зорак?
Ці кліча плынь забыўнасці-ракі?
Паэты, кампазітары, акцёры…
Артысты, рэжысёры, мастакі…

Чаму?!… Не дапісаўшы, не дапеўшы,
Жыццё не дакахаўшы і жанчын…
Пакінуўшы пачуцці ў сваіх вершах,
Мелодыях і дзеяннях карцін…

Пайшлі… Няўжо настане новы ранак?
Без іх… Няўжо снягі вясной збягуць?...
Нашто іх забіраюць нечакана
І часу развітацца не даюць?!

Але… наўрад ці нам адкажа Ойца…
На жаль, таго не дадзена спазнаць…
А мо Ён так збірае лепшых творцаў,
Каб іншы свет на небе апяваць?

www.lightynna.ru


Рецензии