Сталiцу лiвень зноу залiу...
Не ў першы раз бяда такая.
Што хоча неба змыць з зямлі,
Калі вось гэтак палівае?
А мо патопы – нам прысуд
За ўсё, што дзеецца на сушы?
Ці Бог сцірае нейкі бруд,
Які набіўся ў нашы душы?
Ізноў Няміга – у вадзе.
Вада – ракой, вада – навалай...
Куды расклад такі вядзе?
Ці папярэджанняў нам мала?
О, чалавек! Шануй жыццё!
Цябе – і пернікам, і пугай,
А ты й дарослы – бы дзіцё:
Як ні кажы, не хочаш слухаць…
28.06.2010
Свидетельство о публикации №110062802842