Памяцi Васiля Гадулькi
І на хлеб не намажаш, бы масла…
Мо таму ў адзіноце й галечы
І сканаюць паэты заўчасна?
Без прызнання і нават без сродкаў,
Не прынятых, забытых усімі,
Колькі іх на зямлі – самародкаў,
Не паднятых да сэрца сваімі,
Не знайшоўшых ні ў кім разумення,
Рэчаіснасцю расчараванных?
Наўздагон ім не слава – каменні –
Адваротнай старонкай пашаны.
Што іх творы? Падставы для смеху?
Што іх лёс – быть паэтам гаротным?
Але голас, памножаны рэхам,
Застаецца ў вяках бессмяротным...
Паэтычная старонка Таццяны Дзям'янавай www.lightynna.ru
Свидетельство о публикации №110062602384