У пустэчы бясконцай...
Не каханне – пакуты…
Без цябе - што без сонца
З лiстапада па люты.
Не жыццё – iснаванне:
Анi шчасця, нi сілы.
Быццам то не расстанне,
А сыход у магiлу.
Раптам час падзялiўся
На было i не будзе…
Як бы ты нi малiўся,
Хтось цябе не забудзе…
Мой анёл яснавокi!
Хай цябе i не грэе,
Што дагэтуль далёка
Хтось табою хварэе,
Але ж ёсць вусны тыя,
Што нястомна ў нябёсы
Не малiтвы святыя,
А iмя твае ўзносяць.
Хай ты іх і не чуеш,
Але ж есць сэрца тое,
Што балюча сумуе
Ўсё адзіным табою…
Цi не ты ў кожнам гуке?
Цi не ты ў кожным слове?
Хай жа сэрца i рукi
Век цябе так бласловяць!
Свидетельство о публикации №110062602248