Я не збаюся...

Я не збаюся ўпасьці з вышыні
Свайго неверагоднага палёту,
Спаліць душу аб зорныя агні,
Каб на зямлі сканаць спакойна потым.

На жаль, ня мне адчайным птушанём
Па стромкіх кручах ветру падымацца,
І недзе ў высі, скончыўшы пад’ём,
Чакаць ад неба славы і авацый.

І паляцеў бы, ды не той крыві,
За спінаю – ня крылы – горб пакоры…
Вось толькі цень мой шэры і крывы,
Здараецца, чапляе часам зоры.
1991.


Рецензии