О, вясна!

О, вясна! О, вясна-чараўніца!
 Ты прыйшла! Ты з'явілася зноў –
 Прыгажуня ў квяцістай спадніцы,
 Вышываны падол – з дзьмухаўцоў!

Ты зляцела аднекуль на дрэвы,
 Узбудзіла пупышачкі ў рост,
 Падхапіла птушыныя спевы,
 Захмялеўшы ад соку бяроз.

Ты аблашчыла сонейкам дахі
 І зямлю – і палі, і лясы.
 Ты распырскала дзіўныя пахі
 І – брыльянтамі – кроплі расы.

На траву, на душу, на далоні,
 На абшары дуброў і гаёў
 Ты рассыпала гукі сімфоній
 І дуэты шальных салаўёў.

Хараством забуяла, заззяла,
 Заквітнела, пчалой загуло,
 А тябе і таго стала мала –
 Ўжо бяліла ў справу пайшло.

Ты праліла бальзам прыгажосці
 На квіценне бялюткіх садоў,
 Раскідала няўлоўнае штосьці
 Ціхім шчасцем на плямы лугоў.

Пацягнула за ветрам кудысьці –
 Па дарогах сваіх вандраваць,
 І, схаваўшыся ў ліпкае лісце,
 Стала дожджыкам свет паліваць.

Гаспадарачы гэткім парадкам,
 Не патрапіла толькі адным:
 Накідала на чыстыя градкі
 Пустазеллем густым дываны.

21.05.2010
   
   


Рецензии