Друскенiкi

Друскенікі. Трымценьне цішыні.
Чатыры дні распростваюцца плечы.
Тут не сезон. Тут рэдкія агні.
Тут бэз прастуе проста праз парэнчы…

Халодны бэз над Нёмнам, без мяжы,
Мацуе бераг стромкі каранямі…
Між намі ток сустрэчны прабяжыць
Зламаным промнем на кардыяграме.

Магчыма, што адзіны гэты знак
З бязважкасьці ў сябе мяне вяртае:
Таемны крыж зямны сядлае шпак,
Крыж на касьцёле сонца абдымае.

Кавярні пастка раптам праглыне
Мяне і вып’е волю да астачы…
Друскенікі, на памяць ад мяне
Зьбяры між соснаў рэха “Асіu!”
4.06.2008.


Рецензии