Попел вечнае трывог...

Попел вечнае трывогі
І мытарстваў поўны шлях,
Пакалечаныя ногі
Ў акрываўленый бінтах.
Без ніякай асалоды
Ў дрыготкіх пальцах рук
Атрымала я свабоду,
Адчувая кожны рух.
Мае сціплыя жаданні,
Мае хуткае жыццё,
І намеры – як пытанні,
І адказы – ў забыццё.
Я шукаю ці то вечнасць,
Ці то праўду, ці святло.
Але ўсюды супярэчнасць,
Але ж усюды адкрыццё.
Маеш гэта ці не маеш,
Ці чакаеш, ці бяжыш.
Штосьці пэўна атрымаеш,
То за што патрыбна жыць.
Ў хваляваннях час праходзіць,
Не, нястрымана бяжыць.
Ты яго ўжо не дагоніш,
І спакой не заслужыць.
Мой пачатак пэўна толькі
Адчыняецца  скрозь боль.
І сваю ты мару знойдзеш –
Сэрца ўзяўшы на далонь.
Попел вечнага кахання
І забітага дабра.
Не стрымаўшы хвалявання,
Дасягну ўсяго сама.
                27 студзеня 2009 года.


Рецензии