На земле Якуба Коласа... бел

На зямлі Якуба Коласа

Якая неўрадлівая зямля!
Навокал ці то глінка, ці пясок,
Ды толькі ўзрос у лесе, не ў палях,
Дзівосны, незабыўны каласок.

Сярод дубоў, сасёнак і асін
Камору збудавалі лесніку,
Дзе жонка у адметны дзень адзін
Жыццё дала цудоўнаму сынку.

Тут, на ўзбярэжжы Нёмана-ракі
Сталеў юнак на плыні хваляў-дзён.
Не ведалі, не зналі землякі,
Што Коласам магутным стане ён.

Што раскідае зернейкі свае
Па ўсёй краіне, аж за далягляд,
І стане назіраць, як паўстае
Пісьменнікаў, паэтаў новы лад.
 
Літаратуры нашай ён прынёс
Штодзённымі клапотамі аб ёй
І “новую” зямлю, і новы лёс,
І адчуванне годнасці сваёй.

Няхай з нябёсаў, гледзячы ў блакіт,
Усцешваецца сэрцайка яго,
Няхай растуць па свеце каласкі
На радасць бацькі-Коласа свайго!


Рецензии
Эх, прям ўяўляеш лясы, палі, вясковыя хаткі і дождж) Рамантыка, аднак)

Олег Рычихин   14.04.2020 17:39     Заявить о нарушении
Мясціны сапраўды цудоўныя. Дарэчы, я заўважыла, што на высокіх узбярэжжах нараджаюцца высокія паэты. Гэта адчуваецца ў Міхайлаўскім (Пушкін), у Канстанцінаве (Есенін). Я там бывала і не разова. Сама жыву на ўскраі Ваўкавыска на ўзвышшы ў бярозавым гаі. Прауда, дзьве нашыя рачулкі - Рось і Ваўкавыя - адсюль не праглядваюцца, але, калі адвярнуцца ад горада, то палі і лясы - да самога далягляду.

Тамара Кошевая   18.04.2020 13:11   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.