Секрет дождя... бел

Сакрэт дажджу

Стаіць сухота, душыць спёка,
Няма ратунку, хоць памры!
Імкнуцца  хмаркі  наўцёкі,
Не дзынчаць нават камары.

І сонца ад самога рання
Ліе расплаўленую медзь…
Ды вось!  Зусім непрадказальна
У небе стала пахмурнець.

І дрэвы пачалі хіліцца,
Як у паклоне да нябёс.
Да Ваўкавыска навальніцу,
Якісьці добры дух данёс.

З надзеяй лісце зашумела,
Як неба раскалола штось –
І паліло, і загрымела,
Маланкай крэслячы наўскось!

І весела дажджу насцігваць
Тых, хто схавацца не паспеў…
…Зямля піла, смактала  вільгаць
І слухала дажджыны спеў…
 
І толькі мне з чаго дзівіцца?
Сакрэт  я ведаю і так.
Чаму прыспела  навальніца?
Таму, што  я купіла… шланг !

Зайздросціць мне надвор’е,  хіба?
Яно ж ад прыкрасці,  назло,
Не толькі ўсю маю сядзібу –
Увесь мой горад заліло!


Рецензии
Цудоўны верш! Дзякую, Тамара, за родную мову. Усё, што прачытала, спадабалася!

Клавдия Семеновна   31.10.2016 22:50     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.