Мы прыйдзем сюды

Кружыць месяц плынь ракі,
Кветкі ля вады.
Хто не скочыў праз агонь,
Не пазбег бяды.

Той, хто пляце вянок -
Той убачыць нас.
Той, хто гукаў вясну -
Той пачуе нас.

Мы прыйдзем сюды.
Мы прыйдзем сюды.

Той, хто моўчкі працаваў -
Той згубіў свой час.
Хто хадзіў да Валуна -
Найсівейшы з нас.

Той, хто хавае скарб,
Не сустрэне нас.
Той, хто рыхтуе крыж,
Не пазбегне нас.

Мы прыйдзем сюды.
Мы прыйдзем сюды.

Кружыць месяц плынь ракі,
Кветкі ля вады.
Той, хто вопратку спаліў,
Зноў пазбег бяды.

Той, хто чакае нас,
Не пакліча нас.
Той, хто кахае нас,
Пахавае нас.

Мы прыйдзем сюды.
Мы прыйдзем сюды.

Той, хто моўчкі працаваў -
Той згубіў свой час.
Той, хто крочыць праз натоўп,
Не сустрэне нас.

Мы - у руцэ Тваёй.
Мы - твае браты.
Мы - у руках тваіх
Кветкі ля вады.

Мы прыйдзем сюды.
Мы прыйдзем сюды.


1989, LP/CD 'Чужаніца', тэкст песні. Музыка - Слава Корань.


Рецензии